Прапануем вашай увазе краязнаўчы рэгіянальны каляндар на ліпень 2024 году.

1 ліпеня

455 гадоў таму (1569) – Падпісана Люблінская ўнія – міжнародна-прававы акт аб’яднаньня ВКЛ з Польшчай у фэдэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалітую.

120 гадоў таму (1904) – У Гародні нарадзіўся Генрык Глябовіч, рэлігійны дзеяч, сьвятар, тэолаг.

2 ліпеня

75 гадоў таму (1949) – У Смургонях нарадзіўся Віктар Шоць, беларускі настаўнік, краязнавец, актывіст Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ. Значны час працаваў у Крэве настаўнікам.

35 гадоў таму (1989) – У Лідзе адкрыты помнік Адаму Міцкевічу (скульптар Валер’ян Янушкевіч).

5 ліпеня

85 гадоў таму (1939) – У в. Мілушава (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Аляксандр Каранеўскі, беларускі журналіст, краязнавец, музеязнавец.

15 гадоў таму (2009) – У Тракелях (Вараноўскі р-н) адбылася каранацыя абраза Маці Божай Тракельскай.

6 ліпеня

40 гадоў таму (1984) – У Воршы памёр Аляксандар Вернікоўскі, беларускі праваслаўны сьвятар, вязень ГУЛАГу. Служыў з 1950-ых у Дварцы (Дзятлаўскі р-н). Пахаваны на аршанскіх могілках па вуліцы Энгельса.

7 ліпеня

160 гадоў таму (1864) – У в. Тальнае (Уманскі пав., Кіеўская губ.) нарадзіўся Іван Карчынскі, праваслаўны сьвятар, протаіерэй Гарадзенскай епархіі, рэлігійны і грамадзкі дзеяч, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху 20 ст., публіцыст.

130 гадоў таму (1894) – У в. Сьвілы (Вараноўскі р-н) нарадзіўся Антон Борык (згінуў пасьля 1939 г.), беларускі палітычны і вайсковы дзеяч, удзельнік Слуцкага збройнага чыну.

11 ліпеня

55 гадоў таму (1969) – Памёр Данат Яцкевіч, удзельнік БКА, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Аўстралія). Нараджэнец Ліды.

13 ліпеня

320 гадоў таму (1704) – Каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім князем ВКЛ абраны Станіслаў Ляшчынскі.

14 ліпеня

30 гадоў таму (1994) – У Сэйнт-Кэтэрынзе (правінцыя Антарыё, Канада) памёр Пятро Конюх, беларускі сьпявак, дзеяч эміграцыі (Італія, Бельгія, ЗША, Канада). Пахаваны на беларускіх могілках у Нью-Брансьвіку (ЗША). Нараджэнец в. Турэц (Карэліцкі р-н).

15 ліпеня

415 гадоў таму (1609) – У Вільні нарадзіўся Казімір Леў Сапега, дзяржаўны і грамадзкі дзеяч ВКЛ. Фундаваў Дзятлаўскі касьцёл Ушэсьця Дзевы Марыі (1624-46 гг.).

110 гадоў таму (1914) – У Екацярынаславе (цяпер Дніпро, Україна) нарадзіўся Вітаўт Рамук, беларускі грамадзка-культурны дзеяч у эміграцыі (Германія, Бельгія, Вялікабрытанія, ЗША). У 1922-26 гг. жыў і працаваў у Ліпнішках (Івейскі р-н), у 1941-44 гг. – у Лідзе.

16 ліпеня

150 гадоў таму (1874) – У Брусэлі памёр Віктар Гельтман, публіцыст, удзельнік паўстаньня 1830-31 гг. Разам з братам Язэпам стварыў у 1819 г. у Сьвіслацкай гімназіі тайную патрыятычную арганізацыю.

17 ліпеня

105 гадоў таму (1919) – Урад Літоўска-Беларускай рэспублікі спыніў сваю дзейнасьць.

18 ліпеня

60 гадоў таму (1964) – У Менску памерла Любоў Мазалеўская, беларуская артыстка, рэжысёрка, педагог. Нараджэнка в. Каўшова (Мастоўскі р-н).

19 ліпеня

105 гадоў таму (1919) – У Варшаве памёр Юзаф Беркман, жывапісец, удзельнік паўстаньня 1863-64 гг., ваяваў на Ашмяншчыне.

20 ліпеня

135 гадоў таму (1889) – У Маскве памёр Фёдар Турук, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, гісторык, педагог. Нараджэнец в. Балотца (Наваградзкі р-н).

25 ліпеня

140 гадоў таму (1884) – У Вільні нарадзіўся Аляксандар Вернікоўскі, беларускі праваслаўны сьвятар, вязень ГУЛАГу. Служыў з 1950-ых гг. у Дварцы (Дзятлаўскі р-н).

135 гадоў таму (1889) – У Любчы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Міхаіл Каўцэвіч, беларускі вучоны-электратэхнік.

105 гадоў таму (1919) – Памёр Іван Хлябцэвіч (нар. у 1857 г. у в. Сядзельнікі, Ваўкавыскі р-н), беларускі праваслаўны духоўнік, краязнавец, публіцыст.

40 гадоў таму (1984) – Памёр Уладзімір Караткевіч, народны пісьменьнік Беларусі. Пахаваны ў Менску на Усходніх могілках. Часта бываў у Гародні, пісаў пра горад.

27 ліпеня

200 гадоў таму (1824) – Пачалося будаўніцтва Аўгустоўскага каналу.

80 гадоў таму (1944) – Нарадзіўся Валянцін Шаўцоў, беларускі педагог. Працаваў у Гародні, быў дырэктарам СШ №26.

28 ліпеня

145 гадоў таму (1879) – У в. Ачукевічы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Васіль Рагуля, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, педагог, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Бельгія, ЗША).

30 ліпеня

Міжнародны дзень сяброўства

5 гадоў таму (2019) – У Вільні памёр Сяргей Карабач, беларускі грамадзкі актывіст Таварыства Беларускай Культуры ў Вільні, лекар. Пахаваны на віленскіх Спаса-Ефрасінеўскіх могілках. Нараджэнец в. Яманты (Лідзкі р-н).