Гарадзенскі абласны суд пачынае разгляд крымінальнай справы Ігара Сушко. Яго абвінавачваюць у “распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы” (ч. 1 арт. 130 КК).

Па інфармацыі @Grodno_grab, Ігара затрымалі 23 лістапада 2023 году. З пакаяльнага відэа, апублікаванага сілавікамі вядома, што ён быў сузаснавальнікам фірмы па гарадскіх маршрутных перавозках.

На камеру ён кажа, што быў затрыманы за каментары ў Telegram-каналах пра беларускіх і расейскіх вайскоўцаў.

Справу прызначылі разглядаць суддзю Віталя Кулеша.

Ігар Сушко