
Генрык Глябовіч нарадзіўся 1 ліпеня 1904 году ў Гародні. З 1936 году — пробашч парафіі ў Троках. Кожная праца і кожнае асяродзьдзе былі для яго магчымасьцю прыцягваць душы да Божай справы. Ксёндз Генрых быў незвычайна ахвярным душпастырам, харызматычным кіраўніком у веры, апосталам еднасьці хрысьціянаў, сябрам для ўсіх, хто шукаў праўду. Сваім служэньнем аказаў вялікі ўплыў на студэнцкае асяродзьдзе Вільні і архідыяцэзіі.
3 траўня 1941 году склаў акт адданьня Богу свайго жыцьця як ахвяру за ратаваньне веры ў моладзі. За душпастырскае служэньне ў Беларусі расстраляны гестапаўцамі 9 лістапада 1942 году.
У 1999 годзе Папа Ян Павал ІІ беатыфікаваў Генрыха Глябовіча разам зь іншымі 108 мучанікамі Другой сусьветнай вайны.
