Гарадзенская епархія ўзялася судзіць святара Георгія Роя, былога настаяцеля гарадзенскага Пакроўскага сабору.

3 ліпеня ў Гародні будзе адбывацца паседжанне так званага царкоўнага суду і будзе разглядацца справа святара. Праз некалькі дзён будзе паседжанне агульнацаркоўнага суду Беларускага экзархату РПЦ і потым разгляд справы на маскоўскім сінодзе.

Айцец Георгій Рой, які выйшаў з пад юрысдыкцыі РПЦ і знаходзіцца зараз пад юрысдыкцыяй Канстанцінопальскага патрыярхату, лічыць гэты працэс абсурдным.

Георгій Рой апублікаваў у сваім акаўнце на фэйсбуку ліст з епархіяльнага суду Гарадзенскай епархіі наступнага зместу:

“Отец Георгий, высылаю Вам электронную версию вызова в суд Гродненской епархии. Прошу ответить на данное письмо и подтвердить его получение и ознакомление с его содержанием. Также прошу сообщить адрес Вашего фактического проживания для повторной отправки Вам письменного уведомления о вызове в суд гродненской епархии. Первый вызов в церковный суд, согласно Положению о суде Русской Православной Церкви (Гл. 3, ст.11, п.3) направлен по последнему известному церковному суду месту жительства (или служения) адресата в каноническом подразделении Русской Православной Церкви.

Также согласно этому положению, лица, участвующие в деле, обязаны сообщить церковному суду о перемене своего адреса. При отсутствии такого сообщения вызов направляется по последнему известному церковному суду месту жительства или месту служения адресата в каноническом подразделении Русской Православной Церкви и считаются доставленными, хотя бы адресат по этому адресу более не проживает или не служит.

Если Вы не имеете возможность явиться на заседание суда, то обязаны известить церковный суд о причинах неявки и представить доказательства уважительности этих причин.”.

Напомнім, што протаіерэй Георгі Рой і іерэй Аляксандр Кухта — святары Беларускай праваслаўнай царквы, якія вымушана выехалі з Беларусі ад пераследу ўладаў у сувязі з іх пазіцыяй наконт беларускага палітычнага крызісу і расейскай агрэсіі супраць Украіны. Яны звярнуліся да Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея з просьбай прыняць іх пад свой амафор, бо па меркаваннях сумлення яны не могуць знаходзіцца ў юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхату. Усяленскі Патрыярх разгледзеў іх прашэнні і прыняў іх пад свой амафор.

Раней айцец Георгі Рой служыў у Гарадзенскім Пакроўскім саборы, потым быў пазбаўлены пасады настаяцеля і пераведзены служыць у вясковы храм. З Вялікадня 2023 году Георгій Рой служыць у Вільні.