Па колькасці атрыманых відаў на жыхарства ў краінах ЕС беларусы займаюць другое месца пасля ўкраінцаў. Нашы суайчыннікі атрымліваюць больш за 309 тысяч такіх дазволаў у год, заявіў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.

«Мы робім усё магчымае, каб дабівацца спрашчэння легалізацыі для беларусаў у розных краінах. Гэта складана, бо ідзе вайна і растуць антыміграцыйныя настроі. Не кожная краіна мае досвед у прыманні беларусаў. Гэта ўсё не спрыяе нашай працы», – піша ён у сацсетках. Тым не менш беларусы, падкрэслівае Вячорка, маюць у Еўразвязе і ЗША адны з найлепшых умоў для легалізацыі.