Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма “Вясна”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм’еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN)А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 2 ліпеня:

Каментар: Прайшоў Тыдзень супраць катаванняў. Чым ён быў адметны, а таксама чым важна дакументаванне — распавядае Настасся з “Праваавой ініцыятывы”.

Каментар эксперта: У  Варшаве адбылася сустрэча са спецдакладчыцай ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, доктарам філасофіі Анаіс Марэн “6 гадоў мандату спецдакладчыка ААН па сітуацыі ў Беларусі: вынікі і высновы”.

Асоба: Андрэй Гнёт: на якім этапе знаходзіцца разгляд яго апеляцыя; пра пагрозы ў Беларусі і планы вяртання на радзіму; хто дапамагае падчас хатняга арышту і наколькі спрацавала беларуская салідарнасць для ратавання аднаго чалавека ад судовага пераследу.