
У Гародні за ўдзел у пратэстах судзяць адразу трох чалавек, адзін з іх — вярнуўся з-за мяжы
У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні ідзе суд над Глебам Чарвяковым, Паўлам Кебічам і Эдуардам Малмыгам. Іх абвінавачваюць паводле часткі 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу (“актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак”). Справу разглядае Віталь Лабоцкі. На яго рахунку ўжо дзясяткі карных палітычных прысудаў.
Вядома, што Паўла Кебіча затрымалі яшчэ ў сакавіку бягучага году, калі ён вярнуўся з Польшчы. Затрыманне ажыццяўлялася сілавікамі наўпрост на вуліцы горада.
