Гарадзенскі ГУБАЗіК выпадкова апублікаваў дакумент са спісам кантактаў мабільнага нумара, які належыць вядомаму лекару.

5 ліпеня днём гарадзенскія сілавікі ў сваім канале апублікавалі дакумент, які амаль адразу быў выдалены, аднак праваабаронцы паспелі захаваць яго. Высветлілася, што ў дакуменце пазначаны нумар тэлефона выбітнага гарадзенскага лекара Сяргея Зіматкіна і, верагодна, спіс ягоных кантактаў.

Сяргей Зіматкін — загадчык кафедры гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі ГрДМУ. Ён аўтар 700 навуковых публікацый (200 з якіх былі апублікаваныя за мяжой), аўтар чатырох падручнікаў. У 2018 годзе доктар атрымаў медаль Францыска Скарыны.

Частка кантактаў з дакумента сілавікоў супадае з імёнамі калегаў Сяргея Міхайлавіча.

Ці быў затрыманы лекар, ці ён толькі ў «распрацоўцы» сілавікоў — невядома.

Вясна