Ажно два працоўныя дні так званыя дэпутаты Гарадзенскай вобласці забаўляліся на прыродзе ў мястэчку Пагародна Воранаўскага раёну. Усё гэта называлася “Первый областной депутатский турслет”. Раённая “Воранаўская газета” прысвяціла гэтаму ўладнаму мерапрыемству ажно 9 (!) сваіх матэрыялаў.

Што б не праводзіла цяперашняя ўлада, у іх усё звязанае з вайной і мілітаразацыяй. Не забракла савецка-расейскай ваеннай сімволікі і патэтыкі і зараз.

У першым шэрагу галоўныя “дэпутаты” вобласці: Кацярына Серафіновіч, Аляксандр Сонгін, Ірына Кітурка, Алена Пасюта

У цэнтры ў савецкай пілотцы і ваенным плашчы “камбат” Ігар Лябецкі, цяперашні старшыня Гарадзенскага раённага савету “дэпутатаў”

Рэктарка Гарадзенскага ўніверсітэту ў кашульцы “Не позволим нас наклонить. Любимую не отдают”