
Гарадзенская чыноўніца Алена Пасюта – адна з сама медыйных персонаў сярод наменклатуры ўсёй вобласці. Яна так часта з’яўляецца на старонках “Гродзенскай праўды” і многіх раённых газет Гарадзеншчыны, што ўзнікае ўстойлівае ўражанне – неўзабаве Пасюту забяруць у сталіцу на чарговае чыноўніцкае падвышэнне. Ну а зараз яна “усяго” толькі старшыня Гарадзенскага абласнога савету дэпутатаў, шмат усюды ездзіць: ад роднай Шчучыншчыны – да бескрайних просторов “братской России”.
Да 2018 году Алена Пасюта мела досыць сціплы службовы спіс – была настаўніцай беларускай мовы ў Шчучынскім раёне, потым дырэктаркай Шчучынскай гімназіі. Але пасля кар’ера пайшла імкліва ўгару. Галоўнае – гэта ў час заняць правільную пазіцыю. Алена Пасюта гэта ўмее як мала хто. У сваіх інтэрв’ю яна вельмі часта хваліць вярхоўную ўладу і яе вялікія дасягненні.
А ў чарговай гутарцы з праўладнымі прапагандыстамі з цэнтральнага медыйнага органа вобласці раскрываюць ужо саму Пасюту як “многогранную личность”. Маўляў, “любит рок-музыку, дружит с молодежью и посвящает жизнь Родине”.
У новым інтэрв’ю Пасюта расказвае пра сваё абвостранае пачууцё справялівасці і бескампраміснасць яшчэ з дзяцінства:
“Были ли у меня замечания по поведению? Были. Будучи очень самостоятельным бригадиром кролиководческого звена, я написала статью о нашей деятельности в газету «Пионер Беларуси», очертив не только позитивные моменты, но и круг проблемных вопросов. Конечно, мое письмо не осталось незамеченным. Я получила свой первый гонорар – 5 рублей. А вот администрации школы тогда знатно досталось”.
А яшчэ экс-педагог Пасюта ў духу актуальнай ідэалогіі “арыгінальна інтэрпрэтавала творчасць Васіля Быкава” у звязку з найноўшай гісторыяй Беларусі:
“у меня есть несколько титульных произведений, которые особо влияли на воспитание настоящих патриотов своей страны. Особое внимание уделяла подробному изучению повести Василя Быкова «Жураўліны крык». Это произведение, в котором герои были поставлены автором в ситуацию выбора. Мне кажется, писатель четко показал на образе Пшеничного, что происходит с предателями Родины. Сейчас эта повесть особенно актуальна в призме тех событий, что происходили в 2020 году”.
Вось як!
Цікава ўсё ж, куды рыхтуюць Алену Пасюту? Хіба ўсё ж не ў касманаўткі – гэтае месца ўжо занятае Марынай Васілеўскай. А можа на месца самой Качанавай, якая таксама марыць пра далейшы кар’ерны рост? А можа нават куды ў структуры “союзного государства”? Бліжэйшы час пакажа.
