На вечары адбудзецца адкрыццё выставы ягоных сапраўдных малюнкаў, якая будзе доўжыцца да канца ліпеня. Лісты з турмы і сапраўдныя малюнкі — апошнія творы мастака, над якімі ён працаваў за кратамі.

Вечар памяці: 11 ліпеня 18:00

Выстава: 11 – 31 ліпеня 11:00 – 20:00

Крама + творчая прастора Kropka, Savičiaus g. 6, Vilnius

Уваход вольны

Алесь Пушкін – знакаміты беларускі мастак, быў засуджаны да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Яго звінавацілі нібыта ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 КК) і ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК).

Прысуд яму абвесціла суддзя Алена Шылько, пракурорам па справе быў Аляксандр Кароль.

Судзілі Пушкіна ў Менску, зняволены ён быў у гарадзенскай турме.

У ноч з 10 на 11 ліпеня Алесь памёр у рэанімацыі, куды ён трапіў з гарадзенскай турмы. Пазней прыйшла інфармацыі, што ў Алеся была прабадная язва, яму ў час не аказалі дапамогу ў турме. Мастака ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў шпіталь, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца. У кожным разе смерць Алеся Пушкіна стала вынікам катаванняў і нечалавечага стаўлення да вязняў.