
З раскладу судовых паседжанняў вынікае, што 8 ліпеня ў Гарадзенскім абласным судзе пачаўся чарговы карны палітычны працэс. Пераследуюць Аляксея Далматава. Яго вінавацяць паводле артыкулу 369 (Знявага прадстаўніка ўлады) і артыкулу 361-1, частка 3
(заклікі да дзеянняў абмежавальнага характару, якія скіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэксу.
Працэс вядзе суддзя Віктар Сянько.
