У Мастоўскім райвыканкаме прайшло знаёмства з прызначаным на пасаду начальніка Мастоўскага раённага аддзелу Следчага камітэта Дзянісам Каліноўскім. Новага кіраўніка прадставіў начальнік упраўлення Следчага камітэта па Гарадзенскай вобласці генерал-маёр юстыцыі Эдуард Маліноўскі.

Загадам старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каліноўскі прызначаны на пасаду начальніка Мастоўскага РАСК, а яго папярэднік Сяргей Бартэль узначаліў Слонімскі РАСК, – паведаміў Маліноўскі.


Новы кіраўнік раённага аддзела СК нарадзіўся ў г. Слоніме. Мае вышэйшую юрыдычную адукацыю: скончыў Маскоўскі памежны інстытут Федэральнай службы бяспекі (!!!). Працаваў на розных пасадах у памежнай службе, а з 2014 года – у Следчым камітэце.