Чарговыя карныя працэсы па адміністрацыйных справах па артыкуле 19.11 КаАП (“Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць”) адбываюцца на Гарадзеншчыне.

Паводле раскладаў судоў 8 ліпеня ў вобласці адбылося не менш трох такіх судзілішчаў:

Суд Кастрычніцкага раёну Гародні:

Кацярына Буйко – судзіў Дзмітрый Сасноўскі

Суд Лідскага раёну:

Вольга Шыман – судзіў Міхаіл Кісель

Суд Наваградскага раёну:

Дзмітрый Кіслы – судзіў Васіль Аляхновіч