
Сёлета ў першым паўгоддзі Польшча дала міжнародную абарону 1,4 тысячы беларусаў. Такую статыстыку паведамляе MOST, спасылаючыся на ўпраўленне па справах замежнікаў.
Беларусы склалі самую вялікую групу замежнікаў, якія атрымліваюць абарону ў Польшчы.
На другім месцы ідуць украінцы. За шэсць месяцаў было задаволена 1,3 тысячы іх заяў. Трэцяе месца займаюць расейцы — міжнародную абарону атрымалі каля 100 чалавек.
Агулам ад пачатку года міжнародную абарону ў Польшчы атрымалі тры тысячы замежнікаў.
Пры гэтым за паўгода 50 заяваў беларусаў на міжнародную абарону атрымалі негатыўны адказ. Гэта каля 3,5% усіх разгледжаных спраў. Для параўнання: за той жа перыяд адмовілі 320 расейцам.
Паведамляецца, што за паўгода па міжнародную абарону звярнулася 2000 беларусаў. Больш за нашых суайчыннікаў звярталіся толькі украінцы — 2.7 тысячы чалавек.
