У тэлеграм-канале «Графач», звязаным з міністрам інфармацыі Маратам Маркавым, з’явілася рэпліка наконт палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута.

Аўтар згадвае калапс на беларуска-польскім грузавым пункце пропуску «Казловічы» і фактычна прызнае, што яго прычынай з’яўляецца сітуацыя з Пачобутам.

«Шмат хто кажа, ім, маўляў, патрэбны Пачобут, які адбывае пакаранне. За экстрэмісцкія артыкулы не прадугледжаная амністыя, а для памілавання трэба пісаць прашэнне. Такія законныя працэдуры. Хацеў бы выйсці — напісаў бы, а не ламаўся», — адзначае «Графач».

Ён прыходзіць да высновы, што адмова Пачобута пісаць прашэнне аб памілаванні — «наўмысная эскалацыя па загадзе польскіх куратараў».