
У ноч на 11 ліпеня 2023 года памёр мастак і палітвязень Алесь Пушкін — сёння спаўняецца роўна год з дня яго смерці.
Пушкін быў асуджаны за сваю творчасць на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму. Ведаючы пра крымінальную справу ён вярнуўся з Украіны ў Беларусь — і апынуўся за кратамі.
Паводле атрыманай інфапмацыі ў зняволенні ў Пушкіна ўзнікла прабадная язва, яму доўга не аказвалі медыцынскай дапамогі. Калі яго даставілі ў рэанімацыю, медыкі выратаваць яго ўжо не змаглі.
Пахавалі мастака на яго радзіме ў Бабры.
Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі пасмяротна ўзнагародзіў Пушкіна медалём “Гонар і годнасць”.
11 ліпеня ў Вільні ў прасторы “Кропка” пройдзе вечар памяці і адкрыццё выставы Алеся Пушкіна. Працаваць яна будзе да канца ліпеня.
