
Па Гарадзеншчыне ўлады працягваюць праводзіць розныя прамыя лініі і прыёмы грамадзян. Аднак, фактычна мясцовыя прапагандысты паказваюць, што на гэтыя прыёмы амаль ніхто не прыходзіць і амаль ніхто не тэлефануе.
Ашмяны 11 ліпеня наведаў старшыня Камітэту дзярж кантролю Гарадзенскай вобласці Анатоль Дарожка. У час прамой лініі яму патэлефанаваў адзін жыхар Ліды: “На протяжении двух часов у граждан была возможность задать волнующие вопросы. Ею воспользовался, в частности, житель Лиды, которого интересовала судьба земельного участка.”
А 9 ліпеня праводзіў прыём у Наваградку член Совета Республики Национального собрания Ігар Жук. “Людей, которые пришли на прием к парламентарию, интересовали самые разные вопросы – от установки электрооборудования для отопления домов до организации водоснабжения на селе”. Насамрэч людзей хіба зусім не было, паколькі няма ні фотаздымкаў, ні прозвішчаў, ні апісання праблем грамадзян. Раёнка “Новае жыццё” змясціла толькі фота самога Жука.

