У Шчучынскім раённым аддзеле ўнутраных спраў прайшла аператыўная нарада, на якой міліцыянты падвялі вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за першае паўгоддзе 2024 года. Удзел у нарадзе ўзялі начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Рэзенкоў і начальнік штаба УУС аблвыканкаму Андрэй Сядлецкі.

Адкрыў аператыўную нараду начальнік Шчучынскага РАУС Аляксандр Мельнікаў. Вышэйшае начальства раздавала ўзнагароды. Так, чарговае спецыяльнае званне “капітан міліцыі” было прысвоена Паўлу Мікалайчыку і Аляксандру Мацевічу. Чарговае спецыяльнае званне “лейтэнант міліцыі” атрымаў Дзмітрый Курыла.

Аадной з галоўных прычын, якая не дазваляе ў поўнай меры падвысіць эфектыўнасць работы РАУС, названа недастатковая ўкамплектаванасць асабістага састава некаторых службаў. Было прынята рашэнне вырашаць гэту праблему за кошт паляпшэння якасці прафарыентацыйнай дзейнасці”.