
Іван Вярбіцкі — мастак з Гальшанаў, мае дзве вышэйшыя адукацыі. Палітвязня прызналі вінаватым адразу па некалькіх крымінальных артыкулах і асудзілі да 8 гадоў і 1 месяца калоніі.
Вядома, што ў папраўчай калоніі на зняволенага гальшанца аказваўся ціск: два месяцы Івана ўтрымлівалі ў ШІЗА і ПКТ. У верасні 2021 палітвязню ўзмацнілі пакаранне і этапавалі ў магілёўскую турму №4. У 2022 годзе яго асудзілі па ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Таццяна Касцюк.
8 траўня ў Барысаве Івана зноў асудзілі паводле ч. 2 арт. 411 КК. Суддзя Людміла Зінкевіч прызначыла яму яшчэ 2 гады зняволення. Мінскі абласны суд 26 ліпеня разгледзіць апеляцыйную скаргу Івана. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Алега Лапекі.
Падрымаць Івана: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Вярбіцкаму Івану Францавічу
