sdr

Беларусь з пачатку году без візаў наведалі больш за 116 тысяч жыхароў Еўразвязу. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

З 1 студзеня 2024 года бязвізам скарысталіся 116249 замежнікаў з Еўразвязу: 50 552 грамадзяніна Літвы, 31 214 грамадзян і 9 369 неграмадзян Латвіі, а таксама 25 114 грамадзян Польшчы.

Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прайшлі 916 855 замежнікаў: 545 763 грамадзяніна Літвы, 216 015 грамадзян і 65 484 неграмадзяніна Латвіі, а таксама 89 593 грамадзяніна Польшчы.