Каталіцкі партал katolik.lifе заблакавалі на тэрыторыі Беларусі. Паведамляецца, што адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства інфармацыі.

Раней сайт быў заблакаваны ў Расіі.

У рэдакцыі сайта не ведаюць афіцыйныя прычыны блакавання.

“Прычыны афіцыйна ніхто не паведаміў, але яны для нас відавочныя — мы распавядаем не толькі пра пазітыў, але і пра закрыты Чырвоны касцёл, пра арышты святароў, пра тое, як вернікі перажываюць вайну. Бо гэта таксама, на жаль, стала для многіх часткай “каталіцкага жыцця”, — адзначаецца ў рэдакцыйным звароце.

Сайт katolik.lifе — прыватная ініцыятыва, якая не мае вонкавага фінансавання. Разам з тым у Беларусі працягваюць дзейнічаць сайты, якія адлюстроўваюць афіцыйную пазіцыю Каталіцкага Касцёла.