Чыноўнікі Гарадзеншчыны, фактычна за апошнія 10-15 гадоў канчаткова разваліўшы вялікі спорт у рэгіёне, працягваюць забаўляцца самы. 17 ліпеня ў Свіслачы пройдзе футбольны матч паміж камандай лукашэнкаўскага інспектара па Гарадзенскай вобласці Караева і камандай старшыні Свіслацкага райвыканкаму Вярсоцкага.

Матч прысвечаны 80-годдзю вызвалення Саіслацкага раёну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На афішы таксама пазначаны дзіўны напіс “матч-рэванш”. З гэтага не зусім зразумела ў каго і хто збіраецца браць рэванш. Ці гэта мае дачыненне да даўняй вайны? У кожным разе цяжка паверыць, што каманда малодшага чыноўніка асмеліцца перамагчы каманду генерал-лейтэнанта міліцыі.