Прадстаўнікам лукашэнкаўскага рэжыму не дае спакою вайна. Яны працягваюць ідэалагічнае напаўненне жыцця гарадзенцаў савецка-расейскай мілітарнай прапагандай.

У ноч з панядзелка на аўторак на гарадскіх дарогах сноўдала ваенная тэхніка. На плошчы Леніна прайшла рэпетыцыя “вальсу” бронетранспарцёраў.

У аўторак 16 ліпеня з 17-й па 21-ю гадзіну абмежаваныя рух і стаянка аўтамабіляў па цэнтральных вуліцах 1Мая, Акадэмічнай і Батанічнай. У гэты дзень у горадзе над Нёманам праходзяць парады і дэманстрацыі ў духу савецкага часу.