Айцішніца з Гародні вярнулася дадому з Польшчы — яе затрымалі і будуць судзіць.

Лізавеце Макрыдзінай 25 гадоў. Родам яна з Гародні, скончыла Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «камп’ютарная бяспека». Ужо пасля другога курса яна пайшла працаваць праграмісткай у кампанію SENLA, але пасля перавучылася на бізнэс-аналітыка. Нядаўна дзяўчына пераехала ў Польшчу, імаверна, пасля вайны.

Лізавету затрымалі пасля таго, як яна вярнулася ў Беларусь. У профілі Linkedin яна апошні раз нешта лайкала тры месяцы таму, піша «Наша Ніва».

Суд пачынаецца 23 ліпеня. Дзяўчыну вінавацяць па «народным» 342-м артыкуле КК за ўдзел у пратэстах. Ёй пагражае да трох гадоў калоніі. Судзіць Макрыдзіну будзе Уладзімір Пазняк, на рахунку якога дзясяткі палітычных прысудаў.