
17 ліпеня ў Смаргоні правёў прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Андрей Янушко.
Янушку паступіла ажно тры звароты! І гэта хіба рэкорд, бо да іншых “дэпутатаў”, якія праводзяць такія сустрэчы і лініі на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці бывае па адным-два звароты.
Два звароты да Янушкі тычыліся сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, адзін быў сацыяльнага характара.
Колькасць зваротаў на такіх сустрэчах яскрава сведчыць пра давер, дакладней недавер, грамадзян да чыноўнікаў і ўладнай вертыкалі.
