ЗАГС у Гародні, фота ілюстрацыйнае

Рэжым Лукашэнкі плануе ўскладніць заключэнне шлюбаў для грамадзянаў Беларусі, якія з’ехалі за мяжу. З 1 студзеня 2025 года замест даведкі пра адсутнасць перашкодаў для заключэння шлюбу будзе ўведзены новы дакумент.

Шмат у якіх краінах мясцовыя ЗАГСы патрабуюць такія даведкі. Напрыклад, без іх не распішуць у Польшчы. Адзіны варыянт абыйсці гэтую норму — звярнуцца ў суд па дазвол заключыць шлюб без даведак (але суд можа і не дазволіць).

У Беларусі цяпер гэтыя даведкі выдаюць ЗАГСы. Атрымаць іх можна ў тым ліку і па генеральнай даверанасці. Хто будзе выдаваць дакумент новай формы ў наступным годзе, чыноўнікі не кажуць. У публічным доступе гэтую інфармацыю яшчэ не размяшчалі.