
У Мастах разабралі адну з галоўных візітовак гораду над Нёманам – славуты падвясны мост. Ужо дэмантаваны металаканструкцыі падвяснога мосту, зараз ідуць працы па разбіранні падмурку.
Што будзе далей? Нібыта плануецца пабудаваць новы падвясны мост, дзе цягам 10 метраў пасярэдзіне драўляны ніз заменяць на шкляны. Пакуль жа на месцы старога падвяснога мосту створаны часовы пантонны мост.

