
У Свіслачы чыноўнікі вобласці і раёну забаўляліся гульнёй у футбол. Сустракаліся каманды старшыні Свіслацкага райвыканкаму Аляксандра Вярсоцкага і лукашэнкаўскага інспектара па ўсёй Гарадзенскай вобласці генерал-лейтэнанта Юрыя Караева. Дзеля такой значнай падзеі ў гісторыі спорту быў выпісаны з Менску і знакаміты футбаліст Аляксандр Глеб. Удзельнічаў у шоў і галоўны трэнер гарадзенскага “Нёмана” Ігар Кавалевіч.
Гульня была прысвечана 80-годдзю вызвалення Свіслацкага раёну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і называлася чамусці матч-рэванш. Хоць нібыта папярэдняя такая сустрэча скончылася нічыёй – 3:3. На гэты раз прадказальна перамаглі “старэйшыя па званні”.


