
Андрэй Зноска / catholic.by
19 ліпеня Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі ксяндза Андрэя Зноску, які дагэтуль быў пробашчам парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе.
Як звярнула ўвагу “Хрысціянская візія”, роўна год таму менавіта гэтага ксяндза затрымлівалі дзяржаўныя сілавікі .
Андрэю Зноску 44 гады, ён кансультант па прававых пытаннях Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі. Таксама вядома, што ён удзельнічаў у беларускім перакладзе Кодэкса кананічнага права.
