
У Лідзе прайшла шостая, на гэты раз выяздная, сесія Гарадзенскага абласнога савету “дэпутатаў”. У цэнтры іх увагі былі дарогі. “Народныя абраннікі”, якія насамрэч прызначаныя дзяржаўныя чыноўнікі, нібыта правяралі і абмяркоўвалі як рэалізоўваецца праграма “Дарогі Беларусі” на 2021-2025 год.
Практычнага выніку з такой дзейнасці “дэпутатаў” амаль ніякай. Ва ўмовах, калі ўсё вырашае ўладная вертыкаль (выканаўчая ўлада), усе гэтыя саветы (толькі фармальна заканадаўчая ўлада) – не больш чым дэкаратыўны прыдатак). Саветы дэпутатаў сёння – гэта хутчэй такая сінекура для тых чыноўнікаў, якія заслужылі сваёй ранейшай адданасцю “партыі” і правадыру, больш спакойную працу. У гэтых саветах трэба толькі імітаваць нейкую працу і клопат пра народ, удзельнічаць у розных ідэалагічных мерапрыемствах і забавах.

“Эх, дарогі…” Старшыня Лідскага райвыканкаму Сяргей Ложачнік расказвае пра шляхі Лідчыны.

