На відэа, якое апублікаваў блізкі да гарадзенскіх сілавікоў канал, мужчына гаворыць, што працуе ў Нідэрляндах — займаецца мантажом сонечных панэляў.

Гарадзенец вярнуўся ў Беларусь 7 ліпеня, пасля чаго быў затрыманы. Сілавікі сцвярджаюць, што ён пісаў негатыўныя каментары на адрас супрацоўнікаў міліцыі і нібыта быў зарэгістраваны ў чат-боце “Перамога”.

На відэа на шыі ў мужчыны вісіць падраная майка, ягоны твар заблюраны.