Традыцыйна лідар па будаўніцтве жылля – абласны цэнтр Гародня. Тут за паўгода пабудавалі амаль 116,2 тысячы квадратных метраў. Такія лічбы прыводзіць Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гарадзенскай вобласці.

На другім месцы па аб’ёме будаўніцтва – Лідскі раён (амаль 24,4 тысяч кв. м.), на трэцім – Гарадзенскі (крыху больш за 15 тысяч кв. м.). Таксама актыўна забудоўваюцца Смаргонскі (11600 кв. м.) і Слонімскі (10500 кв. м.) раёны.

За паўгода менш за ўсё жылля пабудавалі ў Бераставіцкім (786 кв. м.), Дзятлаўскім (877 кв. м.), Зэльвенскім (905 кв. м.) і Свіслацкім (1090 кв. м.) раёнах.