
Сталі вядомыя вынікі паступлення студэнтаў у Гарадзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Агулам конкурс склаў усяго 1,86 чалавек на месца.
На атрыманне агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту абітурыентамі было пададзена 2572 заявы на 1381 бюджэтнае месца. Усяго ў 2024 годзе за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы атрымліваць вышэйшую адукацыю будуць 1104 першакурснікі дзённай і 277 першакурснікаў завочнай формы атрымання адукацыі.
Кіраўнікі ўстановы хваляцца, што ў 2024 годзе ўніверсітэт поўнасцю выканаў план наборы за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Сярод абітурыентаў, залічаных у лік студэнтаў 20 ліпеня, 9 выпускнікоў педагагічных класаў, якія паступілі па сумоўі, 1 пераможца рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, 11 пераможцаў III (абласнога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, 2 выпускнікі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку, 140 уладальнікаў атэстата асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым (сярэбраным) медалём, 24 – уладальнікі дыплома з адзнакай.
Яшчэ раней ва ўніверсітэт былі залічаны 37 пераможцаў універсітэцкай алімпіялы і 194 чалавекі, якія будуць навучацца на ўмовах мэтнай падрыхтоўкі.
