22 ліпеня УУС Гарадзенскага аблвыканкаму прыняло ў свае шэрагі 18 новых маладых міліцыянтаў. Яны будуць накіраваныя ў розныя падраздзяленні міліцэйскіх структураў.

З маладымі супрацоўнікамі асабіста “побеседовали вриод заместителя начальника УВД Гродненского облисполкома подполковник милиции Дмитрий Гридюшко, вриод начальника отдела идеологической работы УВД Андрей Гайдарович, вриод начальника отдела кадров УВД Вячеслав Смалюга, а также старший инспектор по особым поручениям центра психологического обеспечения УВД Екатерина Голубева”.

Цягам гэтай сустрэчы шмат гаварылі пра дысцыпліну і ідэалагічны складнік працы міліцыянтаў.