
Пра гэта паведамляе Radio ZET са спасылкай на дыпламатычную крыніцу.
Па інфармацыі станцыі, перамовы ідуць на роўні чыноўнікаў ніжэйшага звяна МЗС і консульскай службы. Адным з аргументаў з польскага боку з’яўляецца закрыццё грузавога руху на мяжы.
Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Анджэй Шэйна ў эфіры той жа радыёстанцыі назваў тры ўмовы нармалізацыі адносін Варшавы і Менска. Акрамя вызвалення Анджэя Пачобута і іншых палітвязняў, гэта спыненне гібрыдных нападаў на мяжы, а таксама супраца ў расследаванні справы пра забойства мігрантам польскага жаўнера.
Radio ZET дадае, што выкананне гэтых умоў можа стаць падставай для перамоў пра адкрыццё дадатковых пунктаў пропуску на мяжы.
