
фота Гарадзенскай праваабароны
У возеры Свіцязь забаранілі купацца. Таксама забаронена купанне ў вадаёме па вуліцы Драздовіча ў Наваградку.
Па выніках паўторных лабараторных даследаванняў устаноўлена, што пробы вады не адпавядалі гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказніках (індыкатарны паказнік: кішачная палачка E. coli) у Свіцязі і акваторыі вадаёма па вул. Драздовіча ў Наваградку, паведамляе Наваградскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Цэнтр накіраваў у Наваградскі райвыканкам ліст аб прыпыненні купання дзяцей і дарослых у возеры Свіцязь і вадаёме па вул.Драздовіча. Занятак відамі воднага спорту не абмяжоўваюцца.
