
Марына Грыгор’ева
Прадстаўніца Лідскага гарвыканкаму паведаміла, што свята гораду адбудзецца 31 жніўня. Пры тым традыцыйнага маштабнага фэсту “Лідбір” сёлета ня будзе. Пройдзе толькі “ХарчФэст”, будуць тэматычныя лакацыі, горад майстроў і нейкі музычны падарунак з хэдлайнерам, імя якога пакуль не раскрываецца. Можна, аднак, зрабіць прагноз, што гэта будзе нейкі прадстаўнік расейскай папсы.
Інфармацыю на “чисто русском языке” агучыла прэс-сакратарка Лидскага райвыканкаму Марына Грыгор’ева. Шырокаму колу яна стала вядомая пасля таго, як на сустрэчы з Лукашэнкам 17 красавіка 2020 году ў Лідскім раёне пераапранулася ў форму працаўніцы бярозаўскага шклозаводу “Нёман”.

Грыгор’ева крайняя справа
Чыноўніца тады прызнала паказушнае ашуканства: “Моя задача была просто смотреть, чтобы люди стояли ровно, не переходили линию определенную. Вот и все. Абсолютно никакой крамолы. Для кадра было принято такое решение. Не совсем удачное, я согласна. Форма была не по назначению использована, только ради красивой картинки”.
Раней Грыгор’ева працавала проста прапагандысткай, працавала карэспандэнткай лідскага тэлебачання. У студзені 2020 году яе ўзялі працаваць чыноўніцай – прэс-сакратаркай Лідскага райвыканкаму.
