
Затрымалі жыхара Гародні, які зняў чаргу людзей — МУС назвала гэта «інфармацыйным укідам, які не адпавядае рэчаіснасці»
Апошнія некалькі дзён каля рэгістрацыйнага падраздзялення ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкаму збіраюцца вялікія чэргі. Кіроўцы імкнуцца хутчэй перааформіць аўтамабілі з-за новых правіл уезду ў Польшчу.
Адзін з жыхароў Гародні зняў відэа чаргі і апублікаваў у сваім TikTok-акаўнце. Яго затрымалі і запісалі з ім «пакаяльнае відэа». Мужчыну звінавацілі ў тым, што пад яго відэа былі негатыўныя каментары.
