
У параўнанні з цяперашнім, пражыткавы мінімум вырасце на 3,4%. Разам з яго падвышэннем вырасце і шэраг сацыяльных дапамог.
З 1 жніўня бюджэт пражыткавага мінімуму будзе складаць 433 рублі. Пра гэта паведамляе Міністэрства працы. Да гэтага цягам трох месяцаў БПМ складаў 418,73 рубля.
Для працоўных беларусаў БПМ вызначылі на роўні 462,26 рубля, для пенсіянераў – 314,13 рубля. Для дзяцей да трох гадоў – 273,78 рубля, ад трох да шасці гадоў – 365,55 рубля, ад шасці да 18 гадоў – 428,23 рубля.
Разам з падвышэннем БПМ вырасце і шэраг сацыяльных дапамог, якія ад яго залежаць. Гэта датычыць дзяржаўных дапамогаў сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей; даплатаў да пенсіяў, а таксама дапамогаў па даглядзе за людзьмі з інваліднасцю і сацыяльных пенсіяў.
