Ужо чатыры гады запар праваабаронцы кожны дзень фіксуюць факты парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Людзей працягваюць масава затрымліваць за падпіскі на незалежныя СМІ, аватаркі з нацыянальнай сімволікай і адмову адчыняць дзверы для правядзення ператрусу. Праваабаронцы “Вясны” падлічылі агульную лічбу затрыманняў за другі квартал 2024 года.

Марш Адзінства, Мінск, 6 верасня 2020. Фота: spring96.org

Па даных “Вясны”, з 1 красавіка па 31 чэрвеня ў Беларусі было зафіксавана 1 756 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій (ператрусы, выклікі на допыты, суды і г.д.), з якіх 450 — затрыманні. Таксама праваабаронцам вядома пра мінімум 1079 судоў паводле адміністрацыйных справаў за тры месяцы. Часцей за ўсё людзей судзяць за “экстрэмісцкія” падпіскі і рэпосты ў сацыяльных сетках паводле арт. 19.11 КаАП. Акрамя гэтага, не спыняюцца затрыманні пасля праверак тэлефонаў на мяжы з Беларуссю.  

Такім чынам, агулам за першыя шэсць месяцаў 2024 года ў Беларусі затрымалі не менш за 1437 чалавек.


Але адзначым, што ўсе лічбы могуць быць значна большымі праз тое, што праваабаронцы не валодаюць усімі звесткамі пра рэпрэсіі.

Вясна