На будынку беларускай крамы Kropka ў Вільні гэтай ноччу невядомыя напісалі «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні». Надпіс зроблены на літоўскай мове. Апроч гэтага, у краме разбілі шыбы, піша «Новая газета.Балтия».

Краму беларускіх сувеніраў і сімволікі ў цэнтры Вільні па адрасе Savičiaus g. 6 адкрылі гарадзенцы – былы палітвязень Зміцер Фурманаў і яго жонка Вольга. Пара працуе ў тым ліку з майстрамі, якія змушана пакінулі Беларусь.