У Гародні 30 ліпеня другі дзень запар працягваецца завочны судовы працэс над журналістам і правабаронцам Уладзімірам Хільмановічам.

Вядома, што вядзе працэс суддзя Гарадзенскага абласнога суду Ігар Собалеў.

Публіцыста абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Але сутнасць абвінавачвання невядомая нават самому праваабаронцу.

Уладзіміру пагражае да сямі гадоў зняволення завочна.

Уладзімір Хільмановіч ужо больш трох гадоў не пражывае ў Беларусі. Крымінальную справу супраць яго пачалі ў лістападзе 2023 года. На ўсю маёмасць журналіста накладзены арышт.

У час так званага следства і напярэдадні суду ніхто нават не справабаваў звязацца з журналістам. Уладзімір Хільмановіч лічыць гэты працэс палітычным пераследам і помстай за журналісцкую і грамадскую дзейнасць.