3 жніўня ў Смаргоні пройдзе “торжественное” адкрыццё мемарыяла ахвярам Першай сусветнай вайны. Падзея прымеркаваная да 110-й гадавіны з часу пачатку той вайны.
Уся праграма і афіша, на жаль, падрыхтаваныя па-расейску. У праграме інтэрактыўная пляцоўка з красамоўнай назвай “Наследники защитников Отечества”.
Чакаецца таксама рэканструкцыя, якая датычыць баёў за Смаргонь у час першай сусветнай вайны. Будзе досыць цікавая канцэртная праграма. На шчасце на гэты раз хоць не запрасілі эстрадных поп-выканаўцаў з Расеі.

