З рэпертуару на жнівень Гарадзенскага абласнога драматычнага тэатра і тэатра лялек вынікае, што іх русіфікацыя набліжана да абсалюту.

Так у наступным месяцы ў драмтэатры будзе паказана 8 спектакляў для дарослых і 6 для дзяцей. Усе яны на расейскай мове. Мала адрозная сітуацыя і ў Тэтары лялек – у жніўні для жыхароў і гасцей гораду будзе дэманстравацца 7 спектакляў, з якіх толькі адзін па-беларуску.

За апошнія гады дырэктар тэатра – палкоўнік Ігар Гедзіч паспяхова “зачысціў” тэатр і ад найлепшых актораў і ад беларускай мовы. Паралельна Гедзіча вялі па дэпутацкай сцежцы. Спярша ён стаў “дэпутатам” гарсавету, а потым быў прызначаны яшчэ вышэй – членам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

Поўнае знішчэнне беларускай мовы ў культурных установах Гарадзеншчыны – гэта асноўная мэта чыноўнікаў і куратараў ад культуры. Гэтая ганебная палітыка дыскрымінацыі і знішчэння тытульнай нацыі працягваецца надалей.