
На Ашмяншчыне востра бракуе працоўных рук. Маладыя людзі выязджаюць з рэгіёну, а старэйшыя альбо ня маюць сілай працаваць, альбо ня хочуць з-за нізкіх заробкаў.
Арганізацыі раёну прапаноўваюць больш 170 вольных працоўных месцаў.
31 ліпеня на сайце дзяржаўнай службы занятасці праходзіла ярмарка вакансій.
Свае вакансіі прапаноўваюць 10 арганізацый: філіял “Ашмянскі сыраробны завод ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”, ААТ “Радыётэхніка”, ААТ “Ашмянскі мясакамбінат”, Ашмянская цэнтральная раённая больніца, ААТ “Будаўнік”, Баранавіцкі вагонны ўчастак, Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёну, ГП “Ашмянскі дрожджавы завод”, Ашмянскі раённы цэнтр культуры і ААТ “Белкава”.
