
31 ліпеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гародні пачалі судзіць 29-гадовага Дзмітрыя Глушчанку. Мужчына працаваў айцішнікам, яго затрымалі незўабаве пасля вяртання ў Беларусь з Польшчы. На відэа яго затрымання трапіў супрацоўнік ГУБАЗіК, які на спіну начапіў сцяг СССР і георгіеўскую стужку.
Глушчанку абвінавачваюць паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Справу разглядае суддзя Уладзімір Пазняк.
Разам з Дзмітрыем судзяць Андрэя Карповіча. Падрабязнасці справы невядомыя.
