
6 жніўня а 19:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве (Foksal 11) адкрыецца выстава “Ales Pushkin. AFTERLIFE”.
Дата адкрыцця — дзень нараджэння Алеся Пушкіна. Асноўная канцэпцыя экспазіцыі грунтуецца на акцыях і перформансах мастака з 1989 года, якія паказваюць яго як радыкальнага мастака-акцыяніста, працуючага з культурнымі, сацыяльнымі і палітычнымі кантэкстамі.
На выставе будуць прадстаўлены некалькі ключавых тэм: Дзень Волі, Падарунак Прэзідэнту, Святы і Святы, Беларускі Рэзістанс, Супраціў Вайне.
Экспазіцыя выкарыстоўвае інсталяцыйны метад аўтара і ўключае медыйныя артэфакты, дакументы і відэапрацы з архіва мастака, сяброў і калег.
Інтэграваны арыгінальныя працы мастакоў, фатографаў і відэадакументалістаў, звязаных з ідэямі Пушкіна.
У выставе ўдзельнічаюцьі: Руфіна Базлова (Stitchit), Аляксандр Васюковіч, Андрэй Дурэйка, Іяланта Кіліян, Янак Коўзель, Максім Тымінько, Антось Цялежнікаў, Яна Шостак, Раман Шэлл, Іван Пятровіч, Дар’я Сіва, Святлана Кудзіна і Арцём Баранкоў.
Асаблівым момантам падчас адкрыцця выставы стане выступ “Вольнага Хора”.
Куратар — Андрэй Дурэйка.
Выстава будзе працаваць з 6 па 31 жніўня 2024 года.
Праект ладзіцца ў межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу і праграммы MOST+,
Фінансуецца Еўрапейскім звязам, Рэалізуецца Гётэ-Інстытутам. Пры падтрымцы Human Constanta, Белсат, Беларускай асацыяцыі палітвязняў “Да Волі” і Старамейскага Дома Культуры.
