Старшыня Гарадзенскага абласнога савету “дэпутатаў” Алена Пасюта 1 жніўня сабрала ў Воранаве ідэалагічны актыў гэтага раёну.

У сустрэчы таксама ўзяў удзел “член Совета Республики”, старшыня Воранаўскага райвыканкаму Дзмітрый Захарчук.

Чыноўнікі правялі з падначаленымі ідэолагамі інструктаж, заявіўшы, што “статус нужно оправдывать”. Да прысутных былі даведзены галоўныя патрабаванні, якім павінен адпавядаць сучасны ідэолаг і прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.

Подчеркивалась роль народных избранников не только в решении вопросов местного значения, но и мобилизации жителей сельских территорий на конструктивное участие в общественной жизни и государственном управлении. В данном контексте звучала и тема предстоящей электоральной кампании 2025 года”. Чарговыя “вырабы” 2025 году – вось зараз галоўная задача для ўсіх чыноўнікаў!

Характэрны гендэрны дысбаланс сярод ідэолагаў. Так на агульным здымку ажно 17 жанчын і толькі тры мужчыны. Выразна пераважалі жанчыны і ў глядацкай залі сярод слухачоў чыноўніцкай лекцыі.