3 жніўня ў Смаргоні адкрылі доўгабуд – мемарыяльны крмплекс на лініі супрацьстаянння ў час Першай сусветнай вайны.

Цяперашні раённы цэнтр у час той вайны знаходзіўся ў эпіцэнтры падзей. З верасня 1915-га па люты 1918 году тут праходзіла лінія расейска-германскага фронту. Смаргонь не паддаваля 810 дзён. На тэрыторыі раёну загінулі дзясяткі тысяч жаўнераў і афіцэраў з абодвух бакоў. 16-тысячны горад Смаргонь быў амаль цалком разбураны.

У час той страшнай вайны дзвюх імперскіх дзяржаваў пакутаваў беларускі народ, якому гэтая вайна ніяк не была патрэбная. Але паколькі беларускія землі былі пад расейскай акупацыяй, то Смаргоншчына стала ваенным палігонам з мноствам ахвяраў і сярод мірнага насельніцтва.

На жаль, цяперашні мемарыял, якія збудавалі ў Смаргоні мае характар прарасейскага тлумачэння гісторыі і напоўнены адпаведнай ідэалогіяй і расейскай мовай.